МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ 2024
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day).
Гэта свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
З нагоды Дня роднай мовы сваю святочную праграму падрыхтавала і наша школа:
- Святочнае прывітанне дзяцей і дарослых на пачатку дня.
Заклік да ўдзелу ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.
- Стыкер-фэст “Самае любімае слова па-беларуску”.
3. Віншавальная паштоўка “Пажаданні роднай мове”.
- Флэш-Батл “Скорагаворкі. Любі і чытай сваё”.
- Займальны праект “ГоднаеНароднае”, або «Чытаем казку разам”.
- Відэаагляд “Несцерка”.
7. Музычная пауза “Хай гучыць беларуская песня”.
8. Акцыя “Фізкультхвілінкі па-беларуску”.
Заклікаем усіх дарослых і вучняў прыняць
актыўны ўдзел у святкаванні Дня роднай мовы!